Стараволя
Стараво́ля[3] (трансліт.: Staravolia, руск.: Староволя) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружан, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 657 жыхароў, 251 двор (2005).
Назва
Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[4].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 г., калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове.
За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5][6] (Стараволя 1 і Стараволя 2[1]). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары.
У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася.
З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 — Цэнтр сельсавета.
Падчас нямецкай акупацыі былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтох. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.
З 17 снежня 1956 — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 у вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 — 952 жыхары; у 2003 — 652 жыхары, 255 двароў.
1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета[7].
Інфраструктура
Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.
Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк».
Транспарт
Вёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам.
Аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча[8].
Памятныя мясціны
- Братэрская магіла 35 савецкіх салдат і партызан (1941—1944).
- Мемарыяльная дошка на будынку сельсавета ў памяць старшыні М.В. Вазнішчыка, забітага 27 сакавіка 1947 года.
Страчаная спадчына
- Сядзіба Жукоўскіх, дзе ў дзяцінстве жыў мастак Станіслаў Жукоўскі
Выбітныя асобы
- Казімір Велікаселец (нар. 1945) — каталіцкі святар.
- Станіслаў Жукоўскі (1875—1944) — мастак, сябра таварыства перасоўных выставак (з 1903 года), Саюза расійскіх мастакоў (з 1907 года). У Стараволі правёў дзяцінства і юнацтва.
- Уладзімір Сцяпанавіч Залеўскі (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
- Шыман Старавольскі (1588—1656) — польскі гісторык, палітолаг, каталіцкі святар.
Зноскі
- 1 2 Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 537
- ↑ Алфавитный список улиц по Староволя(руск.) . Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Пракаповіч, Наталля. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы(нявызн.). Гісторыя. «Рэха Берасцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 266 (польск.)
- ↑ Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
- ↑ Архіўная копія(руск.) (недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 24 верасня 2012.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 28 ліпеня 2012.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
Спасылкі
Стараволя на Вікісховішчы |
- Стараволя на сайце Radzima.org
- Надвор’е ў Стараволі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.