Перадзельск
Перадзе́льск[2] (трансліт.: Pieradzieĺsk, руск.: Передельск) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета[3].
Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружан, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 175 жыхароў, 85 двароў (2005).
Гісторыя
За расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[4]. Маёнтак Пярдзельск (польск.: Pierdzielsk)[5] ва ўласнасці Быхаўцаў[6]. Пазней, калі дочкі Здзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасля ў Яалін (польск.: Joalin)[5]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 года 487 жыхароў, 64 двары.
За польскім часам — у гміне Шарашова Пружанскага павета Палескага ваяводства[7]. У 1939 — 528 жыхароў.
З верасня 1939 года ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.
Да 2009 года ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета. 1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Вялікасельскага сельсавета[8].
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[9].
Зноскі
- ↑ Алфавитный список улиц по Передельск(руск.) . Белпошта. Праверана 22 лютага 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района»(руск.) (недаступная спасылка). Банк законов (1 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Przedzielsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 522
- 1 2 Witold Karpyza.. Adamków(польск.) . Всё о Пружанах. Праверана 15 жніўня 2012.
- ↑ Ancestral File Search Results(англ.) . The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 22 лютага 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Przedzielsk, вёска (нявызн.). Radzima.net. Праверана 22 лютага 2012.
- ↑ Архіўная копія(руск.) (недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 22 лютага 2012.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Надвор’е ў в. Перадзельск
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.