wd wp Пошук:

Веркаўляны

Веркаўля́ны[1] (трансліт.: Vierkaŭliany, руск.: Верковляны) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 80 км ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя

У пач. XX ст. засценак у Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак, потым фальварак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва

  • 1921 год — 16 жыхароў, 2 двары[3].
  • 1931 год — 13 жыхароў, 2 двары[4].
  • 1960 год — 22 жыхары.
  • 2003 год — 10 жыхароў, 4 гаспадаркі.
  • 2008 год — 10 жыхароў, 4 гаспадаркі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Віркаўля́ны
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be