Ветка
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ветка, значэнні.
Ве́тка[2] (афіц. транс.: Vietka) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на р. Сож. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш. Насельніцтва 8 394 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Ветка заснавана ў 1685 як слабада стараверамі — уцекачамі з цэнтральнай Расіі. У XVII—XVIII стст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з’яўлялася цэнтрам старавераў. У 1730-я ў горадзе пражывала каля 40 тыс. чал. Карныя войскі царскага ўрада ў XVIII ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1784 мястэчка, з 1852 у Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 горад. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 па 28.9.1943 была акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек. У 1978 быў заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 7,2 тыс. чал.[4]
- XX стагоддзе: 1969 — 6,2 тыс. чал.[4]; 1995 — 6,3 тыс. чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2006 — 8,0 тыс. чал.; 2008 — 8,1 тыс. чал.; 2016 — 8 340 чал.[5]; 2017 — 8 394 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).
Культура
Славутасці
- Шэраговая забудова XIX—першай паловы XX ст.
- Былы дом купца Грошыкава (1897), пл. Чырвоная, 5 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000146шыфр 313Г000146
- Спаса-Праабражэнская царква
- Стараверскія могілкі
- Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000145шыфр 313Д000145
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), 3 км на поўнач ад горада, на беразе р.Сож, урочышча Цялячае — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000147шыфр 313В000147
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Веткі
- Тамара Яўгенаўна Гаробчанка (нар. 1942) — беларускі тэатразнавец.
- Яўген Палікарпавіч Гаробчанка (1917—1947) — беларускі акцёр.
- Дзмітрый Міхайлавіч Кавалёў — савецкі паэт
- Валерый Ільіч Кожар (1937—2020) — беларускі архітэктар.
- Акім Рыгоравіч Курачкін — беларускі скульптар
- Міхаіл Васільевіч Селькін — беларускі навуковец-алгебраіст
- Морыс Голубаў (англ.: Maurice Golubov) (1905—1987) — амерыканскі мастак[6]
- Майсей Барысавіч Нэйман (1898—1967) — савецкі фізікахімік.
- Самуіл Вульфавіч Ратнер (1910—1992) —— савецкі кампазітар.
- Айзік Фрэйдкін (1892—1941) — яўрэйскі пісьменнік, перакладчык[7]
- Мордхе Эрліх (1873—1931) — яўрэйскі пісьменнік[8]
Галэрэя
- Веткаўскі раённы савет дэпутатаў
- Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
- Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці
- Веткаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
- Брама дома Грошыкава (Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава)
- Помнік славутым ураджэнцам Веткаўскага раёна
- Панарама Чырвонай Плошчы
- Аўтастанцыя
- Будынак пошты
- Будынак МНС
- Помнік вызваліцелям г. Ветка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Помнік зніклым пасля Чарнобыля вёскам
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- 1 2 3 Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑
- ↑
- ↑
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Ветка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 158. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ветка
- Геаграфічныя звесткі па тэме Ветка на OpenStreetMap
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Хоцімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1939 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1993 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.