Добруш
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Добруш, значэнні.
До́бруш[2] (афіц. транс.: Dobruš) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Добрушскага раёна, на р. Іпуць. За 28 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Унеча (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым (Расія). Насельніцтва 18 760 чал. (2017)[3].
Назва
Назва Добруша — спадчына мясцовага балцкага насельніцтва, якое таксама дало назвы такім рэчкам, што знаходзяцца навокал Добруша, як Чачора, Рэкта, Гжунь, Ачоса. Згодна з лінгвістам Ул. Тапаровым, верхнедняпроўскія гідронімы тыпу Дабрэйка, Добрыч, Дубрыч паходзяць ад балцкіх каранёў *dubur-, *daubur-, якія выкарыстоўваюцца ў словах, звязаных з паглыбленымі месцамі (у рацэ, на дарозе, у лесе). У Літве вядомыя некалькі гідронімаў Dabr-upis, антрапонім Dabrišius. У літоўскай мове утваральнік -š- з’яўляецца даволі прадуктыўным і надае слову значэнне суаднесенасці з нейкай аднастайнай сукупнасцю. Балцкая форма назвы Добруша аднаўляецца як Dabrušis. Узнікненне такой назвы ў гэтым месцы, ля р. Іпуць, магчыма, было матывавана наяўнасцю віроў ці асабліва глыбокіх месцаў у рацэ.[4]
Гісторыя
Вядомы з 1560 года як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага[5]. З 1565/66 г. у Менскім ваяводстве. У 1640-я гады у Добрушы было 9 двароў, 3 службы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Добруш апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1777 года сяло Вылеўскай воласці Беліцкага павета, цэнтр Добрушскай эканоміі, якая аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак. Налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма. У 1775 годзе ў Добрушы збудавалі тканінна-парусную мануфактуру, пазней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. Належаў графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму
У 1834 годзе Добруш перайшоў да князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў Добрушы папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. У 1886 годзе ў Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, бальніца, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескіх чыгунак, пасля чаго Добруш атрымаў значны штуршок у развіцці.
У пачатку XX ст. у мястэчку жыло 2,5 тыс. чалавек. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Добруш разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе вярнуўся ў склад БССР, атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка, цэнтр раёна. У 1927—1935 гг. уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 года атрымаў статус горада. З 1935 года зноў цэнтр раёна.
Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У сакавіку 1963 года атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.
Насельніцтва
- XXI стагоддзе: 2006 — 19,0 тыс. чал.; 2008 — 18,7 тыс. чал.; 2016 — 18 380 чал.[6]; 2017 — 18 760 чал.[3], 2019 — 18,3 тыс. чал.[7]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, цэлюлозна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Добруш» (зараз разбурана).
Культура
Славутасці
- Гістарычная забудова горада (кан. XIX — пач. XX стст.).
- Свята-Мікалаеўскі сабор (1995)
- Комплекс будынкаў папяровай фабрыкі (1870), пр. Луначарскага, 8 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000234шыфр 312Г000234
- Будынак былой школы для вучняў работнікаў папяровай фабрыкі (1909), вул. К. Маркса, 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000235шыфр 313Г000235
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), 3 км ад горада, урочышча Літвецкае альбо Змееў Курган — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000236шыфр 313В000236
- Жылы дом працаўнікоў паперні (XIX/XX ст.).
- Будынак музея (1885).
- Будынак шпіталя (2-я пал. 19 ст.)
- Магіла Героя Савецкага Саюза Ф. М. Хлуднева (1944), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000231шыфр 313Д000231
- Брацкая магіла (1943), вул. Гагарына — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000232шыфр 313Д000232
- Брацкая магіла (1918), вул. Лазо — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000233шыфр 313Д000233
- Брацкая магіла (1941—1944), пр. Луначарскага, у парку — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000237шыфр 313Д000237
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Чырвонаармейская — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000238шыфр 313Д000238
- Брацкая магіла (222 воіны Савецкай Арміі) (1941—1944), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000239шыфр 313Д000239
- Брацкая магіла (48 воінаў Савецкай Арміі і партызан) (1941—1944), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000240шыфр 313Д000240
- Магіла ахвяр фашызму (1941) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000837шыфр 313Д000837
- Геалагічнае агаленне крышталічных парод у Добрушы — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Страчаная спадчына
- Царква (канец XIX ст.).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Добруша
- Іван Мікалаевіч Бакуцкі (нар. 1913) — савецкі скульптар.
- Пётр Мікалаевіч Бухонка (1906—1944) — Герой Савецкага Саюза.
- Аркадзь Іванавіч Вольскі (1932—2006) — савецкі і расійскі грамадскі дзеяч.
- Фёдар Якаўлевіч Кухараў (1924—1946) — Герой Савецкага Саюза.
- Павел Віктаравіч Мажэйка (1911—1987) — Герой Савецкага Саюза.
- Рыгор Дзянісавіч Мухін (1901—1992) — Герой Савецкага Саюза.
- Павел Мінаевіч Раманаў (1905—1944) — Герой Савецкага Саюза.
- Ілья Архіпавіч Уласенка (1902—1963) — Герой Савецкага Саюза.
- Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі (1896—1964) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР[8].
- Рыма Іванаўна Шаршнёва (1925—1942) — саветска партызанка, одна з нямногіх жанчын, якія закрылі сваім целам амбразуру дзота.
Галерэя
- Куток старога Добруша
- Свята-Мікалаеўскі сабор
- Мемарыял загінулым у Вялікай Айчыннай вайне (2005, арх. І. В. Дзямура)
- Бераг Іпуці
- Бераг Іпуці
- Вуліца горада
- Забудова пр. Паскевіча
- Чыгуначная станцыя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Адкуль «Дуброўна» і «Добруш» — https://svajksta.by/archives/33358 Архівавана 20 ліпеня 2020.
- ↑ Добруш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 592. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2020 г., па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе вабласцей, раёнаў і пасёлкаў гарадскога тыпу Архівавана 30 красавіка 2021. Нацыянальны статыстычны камітэт
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С, 302.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Добруш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 592. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Добруш Архівавана 19 ліпеня 2010. // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
- Dobrusz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 420
- Dobrusz // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- Добруш // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Добруш
- Геаграфічныя звесткі па тэме Добруш на OpenStreetMap
- г. Добруш на Radzima.org
- Добруш на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты на Іпуці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Добрушскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.