wd wp Пошук: ⬜

Волменскі сельсавет

Во́лменскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Волма.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Таўкачоўшчынскага сельсавета, у склад Падневіцкага сельсавета пералічана вёска Ратынцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 красавіка 1962 года Івянецкі раён скасаваны, большая частка сельсавета з вёскай Волма перададзена ў склад Валожынскага раёна[2]. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Пральніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Баброўнікі, Галабурды, Макасічы, Ойцінава, Суднікі, Шэлеўшчына[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна, з 12 жніўня 1970 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Путчынскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 659 чалавек[5], з іх 67,1 % — беларусы, 28,4 % — палякі, 3,8 % — рускія[6].

18 сакавіка 2011 года скасавана вёска Зуёўка[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў: аграгарадок Волма, вёскі Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Свідоўшчына, Сурціны, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы.

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  3. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ↑ Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be