wd wp Пошук:

Вуглэгірск

Вуглэгі́рск (укр.: Вуглегі́рськ; да 1958 года — пасёлак Хацэпэ́ціўка) — горад раённага значэння ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці Украіны. Да 11 снежня 2014 года быў падпарадкаваны Янакіеўскаму гарадскому савету горада Янакіевэ. Вуглэгірскаму гарадскому савету падпарадкоўваюцца: г. Вуглэгірск, пас. Булавынэ, пас. Грознэ, пас. Каютынэ, пас. Красны Пахар, пас. Савеліўка. Уваходзіць у Горліўска-Янакіеўскую агламерацыю.

Насельніцтва

Станам на 2001 год колькасць насельніцтва складала 10309 жыхароў, на пачатак 2011 года — 8226 чалавек.[1] Паводле даных перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 10693 чалавека, з іх 40,10 % назвалі роднай мову украінскую, 58,94 % — рускую, 0,50 % — беларускую, 0,04 % — цыганскую і малдаўскую, 0,03 % — армянскую і грэчаскую, 0,02 % — балгарскую, 0,01 % — румынскую[2].

Гісторыя

Хацэпэціўка на карце 1863 года

Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1879 год, калі была адкрыта чыгуначная станцыя Хацэпэціўка. Аднак Хацэпэціўка ўпершыню была пазначана на расійскіх картах 1863 года. Краязнаўцы называюць годам заснавання Хацэпэціўкі — 1861 год[3]. Першае паселішча было заснавана братамі Пятром і Цімафеем — беглымі прыгоннымі з сяла Дзііўка Екацярынаслаўскай губерні.

У 1958 годзе горад артымаў сучасную назву. У 2014 годзе Вуглэгірск перападпарадкаваны Артэміўскаму раёну[4].

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны

12 жніўня 2014 года горад у ходзе антытэрарыстычнай аперацыі вызвалены ад прарасійскіх сепаратыстаў украінскімі войскамі[5][6]. Пры адступленні сепаратысты нанеслі значны ўрон інфраструктуры горада[7], у прыватнасці, узарвалі аўтамабільны мост[8].

18 студзеня 2015 года сепаратысты абстралялі Вуглэгірск, загінула двое дзяцей, адно дзіця шпіталізаваны з раненнямі[9].

29 студзеня 2015 года войскі ДНР пачалі штурм горада, які стаў адным з этапаў стварэння Дэбальцэўскага катла[10]. 30 студзеня войска ДНР паведамілі пра ўзяцце горада[11]. Украінскі бок гэты факт абверг[12]. 31 студзеня ўвечары ўкраінскія вайскоўцы пачалі контратаку супраць сепаратыстаў у Вуглэгірску[13]. Былі без страт дэблакаваны больш за 70 сілавікоў, сярод іх - 39 байцоў роты міліцыі спецпрызначэння «Свіцязь» і 34 ваеннаслужачых Узброеных Сіл Украіны[14]. Пасля двух тыдняў бесперапынных абстрэлаў 4 лютага жыхары Вуглэгірска масава пачалі пакідаць горад[15]. 1 лютага ішлі бязлітасныя баі ў горадзе. Падчас баёў горад падвергся масаваму абстрэлу, у выніку чаго быў значна разбураны[16].

4 лютага ўкраінскія ваенныя правялі масавую эвакуацыю жыхароў Вуглэгірска, удалося вывезці каля 1100 жыхароў. 5 лютага праводзіўся абход гарадскіх раёнаў у пошуках людзей, якія не змаглі выехаць[17].

Эканоміка

Прамысловасць горада прадстаўлена здабычай вуглю (Шахта «Вуглэгірская» ГХК «Арджанікідзэвугаль» — найбуйнейшая ў холдынгу) і яго ўзбагачэннем (ЦУФ «Вуглэгірская»). У наш час не функцыянуюць.

Транспарт

Вуглэгірскі тралейбус працуе з 8 ліпеня 1982 года і мае два маршруты:

  • 1 Шахта «Вуглэгірская» — Чыгуначны вакзал — працуе
  • 2 Шахта «Вуглэгірская» — пасёлак Гагарына — са снежня 2011 ідзе як: Шахта «Вуглэгірская» — пасёлак Гагарына — Чыгуначны вакзал — Шахта «Вуглэгірская», без нумара маршруту.

У сувязі з пашкоджаннем кантактнай сеткі ў выніку баявых дзеянняў з 12 жніўня 2014 не працуюць. З 10 лістапада 1958 года па 28 чэрвеня 1980 года ў горадзе эксплуатаваўся трамвай.

Міжгародныя перавозкі забяспечваюцца транзітнымі аўтобусамі, якія едуць па трасе Данецк — Луганск, якая праходзіць праз увесь горад. Існуе рэгулярнае аўтобуснае паведамленне з гарадамі Янакіевэ (маршрут № 21), Дэбальцэвэ (маршрут № 22) і Горліўка (маршрут № 85).

У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Вуглэгірск, якая злучае чыгуначныя вузлы Дэбальцэвэ і Горліўка.

Сацыяльная сфера

2 школы, дзіцячы дом, 4 дзіцячыя сады, бібліятэка, стадыён «Шахтар», цэнтр культуры і адпачынку, паліклініка.

Зноскі

  1. Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2011 року, Київ-2011 (doc) Архівавана 10 кастрычніка 2012.
  2. Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua Архівавана 31 ліпеня 2014.
  3. Рождение Хацепетовки. Е.Чаленко Архівавана 2 красавіка 2013.
  4. Про зміни в адміністративно-територіальному устрої Донецької області.
  5. Вуглегірськ під контролем українських військових, — Лисенко
  6. Сили АТО майже повністю заблокували Горлівку
  7. Відходячи з Вуглегірська, терористи застосовували тактику спаленої землі, — прес-центр АТО
  8. У Вуглегірську бойовики підірвали автомобільний міст
  9. Терористи обстріляли Вуглегірськ. Загинуло двоє дітей
  10. Зводка з Данбаса: войскі ДНР штурмуюць Вуглэгірск (абноўлена) Архівавана 1 лютага 2015.
  11. Зводка ваенных падзей у Наваросіі за 30.01.2015 Архівавана 6 лютага 2015.
  12. Мінабароны аспрэчыла інфармацыю пра захоп баявікамі часткі Дэбальцэвэ
  13. Українські силовики пішли на штурм в районі Дебальцевського плацдарму, — Семенченко
  14. У Вуглегірську без втрат з «оточення» витягли понад 70 бійців
  15. Жителі Вуглегірська масово полишають місто пішки
  16. Брыфінг афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі А. К. Лукашэвіча, 5 лютага 2015 года
  17. З Вуглегірська евакуювали 1100 мирних жителів

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1879 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be