Вялікая Сваротва
Вялі́кая Сваро́тва[2] (трансліт.: Vialikaja Svarotva, руск.: Великая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 47 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, на р. Сваротва.
Гісторыя
У 19 — 20 стагоддзі населены пункт вядомы як с. Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1823 годзе тут была пабудавана з цэглы і каменю праваслаўная Троіцкая царква, якую наведвала каля 1500 прыхаджан (1879). У 1879 годзе царкве належала каля 90 дзес. зямлі, у тым ліку ворыва 46 дзес. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа.
На пачатку 20 стагоддзя сяло, прыкладна 50 двароў, больш за 300 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Сваротва: 2 двары, каля 40 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
- 21 двор, 240 жыхароў (1886)
- 458 жыхароў (1939)
- 280 жыхароў (1959)
- 232 жыхары (1970)
- 48 гаспадарак, 117 жыхары (2005)
Славутасці
- Свята-Троіцкая царква (1823) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр шыфр
- Сядзіба Незабытоўскіх (XIX ст.)
- Помнік нямецкім салдатам Першай сусветнай вайны, у паўночнай частцы вёскі, каля дарогі ад сядзібы да царквы
Страчаная спадчына
- Палац Незабытоўскіх (XIX ст.)
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Сваротва
- Вялікая Сваротва. Сляды спадчыны. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Sworotwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 728 (польск.)
- Вялікая Сваротва на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- http://www.zwoje-scrolls.com/zwoje44/text22p.htm Архівавана 27 сакавіка 2009.
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.