wd wp Пошук:

Вялікія Князікоўцы

Вялі́кія Князіко́ўцы[1] (трансліт.: Vialikija Kniazikoŭcy, руск.: Великие Князиковцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя

У другой палове 17 ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Уласнасць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў.

У канцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач з вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда.

У 1905 г. у складзе Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі.

У 19211939 гг. у Лідскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 357 жыхароў.

Далучана в. Жыжма, ад якой захавалася да нашых дзён Пакроўская царква.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтр Князікоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце[2]. У 1970 г. 112 двароў, 370 жыхароў. Пасля цэнтр калгаса «Маладая гвардыя».

Працавалі базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў.

Славутасці

Насельніцтва

  • 1999 — 118 двароў, 268 жыхароў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Вялікія Князікоўцы на Радзіма.орг

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be