Ліпнішкаўскі сельсавет
Лі́пнішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ліпнішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Лукашынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Дунай, Едкавічы, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[1]. 9 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Князікоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Андрушкі, Вялікія Князікоўцы, Дарашы, Ліпнішскія з хутарамі, Малыя Князікоўцы, Новая Жыжма, Сонтакі, Сцігане)[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галімшчынскага сельсавета. 28 мая 1988 года ў склад Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3141 чалавек[3], з іх 72,0 % — беларусы, 23,8 % — палякі, 3,0 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.