Вялікія Шчытнікі
Вялі́кія Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Vialikija Ščytniki, руск.: Великие Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 2,5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).
Гісторыя
У 19 ст. — цэнтр маёнтка пана Паніквіцкага ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пазначана ў ліку сяленняў Шчытніцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 207 сялянскіх душ.
У 1905 годзе ў маёнтку Шчытнікі Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся аднайменны фальварак (9 двароў, 40 жыхароў); працаваў ветраны млын.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 78 жыхароў (1905)
- 37 двароў, 156 жыхароў (1921)
- 215 жыхароў (1959)
- 190 жыхароў (1970)
- 38 гаспадарак, 79 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.