Лышчыцкі сельсавет
Лы́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Лышчыцы.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лышчыцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сычэўскага сельсавета[1]. 4 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астрамечаўскага сельсавета[2]. 7 лютага 1972 года скасаваны хутар Вялічкава (зліўся з вёскай Астрамечава)[3], 4 верасня 1972 года — вёскі Баяры (злілася з вёскай Цюпрыкі) і Сычыкі (злілася з вёскай Вельямовічы)[4]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Люта, Малыя Зводы, Марозавічы, Пагубяцічы, Сегянеўшчына і Яцкавічы)[5]. 20 сакавіка 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астрамечава, 3 снежня 2002 года — у вёску Новыя Лышчыцы.
Склад
Лышчыцкі сельсавет уключае 17 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
---|---|---|---|
Агароднікі | вёска | 19 | 225043 |
Астрамечава | вёска | 1886 | 225034 |
Вялікія Шчытнікі | вёска | 66 | 225035 |
Кашылава | вёска | 106 | 225034 |
Кустынь | вёска | 132 | 225035 |
Лышчыцы | вёска | 98 | 225035 |
Люта | вёска | 123 | 225043 |
Малыя Зводы | вёска | 399 | 225043 |
Малыя Сухарэвічы | вёска | 11 | 225034 |
Малыя Шчытнікі | вёска | 83 | 225035 |
Марозавічы | вёска | 49 | 225043 |
Новыя Лышчыцы | вёска | 847 | 225035 |
Пагубяцічы | вёска | 7 | 225044 |
Рудавец | вёска | 51 | 225034 |
Сегенеўшчына | вёска | 28 | 225044 |
Цюпрыкі | вёска | 45 | 225034 |
Яцкавічы | вёска | 378 | 225044 |
У 1976 годзе скасавана вёска Плянта (злілася з вёскай Астрамечава)[6].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4328 чалавек[7], з іх 73,8 % — беларусы, 12,0 % — рускія, 11,6 % — украінцы[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.