Халамер’е
Халаме́р’е[1] (трансліт.: Chalamierje, руск.: Холомерье) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Халамерскага сельсавета[2]. Знаходзіцца на аўтадарозе Езярышча—Обаль. За 62 км на паўночны захад ад Гарадка, 101 км ад Віцебска, 23 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Езярышча, каля возера Апукава.
Насельніцтва
- 315 жыхароў, 146 двароў (2003)
Інфраструктура
- Лясніцтва
- Сярэдняя школа
- Клуб і бібліятэка
- Бальніца і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнікі ў гонар 4-й Беларускай партызанскай брыгады і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000361шыфр 213Д000361.
- Царква Святой Марыі Магдаліны
- Царква Святога Духа (страчана)[3]
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Ігар Іванавіч Бышнёў, беларускі вучоны-арнітолаг
- Ганна Емяльянаўна Нікалаева, Герой Сацыялістычнай Працы
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
-
↑ [Царква Святога Духа Халамер’е](https://www.radzima.org/be/object/7715.html)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.