Вішнева (Валожынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вішнева. Ві́шнева[1] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у 18 км на захад ад Валожына, на левым беразе ракі Гальшанка. З’яўляецца цэнтрам Вішнеўскага сельсавета.
Гісторыя
Дзедзічам (асобай, якая валодала мясцовасцю па спадчыне) Вішнева на рацэ Альшанцы 29 кастрычніка 1447 года названы Пётр Сенька Гедыгольдавіч[2].
У часы Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У час Першай сусветнай вайны праз Вішнева праходзіла ўмацаваная нямецкая лінія абароны. Жыхары былі выселены, мястэчка знішчана артылерыяй да апошняй хаты. Знамянальна, што ў касцёл і царкву, пабудаваных на самых высокіх месцах, не трапіў ніводзін снарад.
У 1921—1939 гадах мястэчка ўваходзіла ў Польскую Рэспубліку, у Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства, з’яўлялася цэнтрам гміны. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года на мястэчка здзейсніла грабежніцкі напад бальшавіцкая дыверсійная група.[3]
Колькасць насельніцтва гэтага мястэчка складала ў 1907 годзе 2650 жыхароў, з якіх 1863 — яўрэі. Асноўная частка іх пазней эмігравала альбо была знішчаная нацыстамі, якія 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Пра гэту трагедыю нагадвае мемарыяльны камень.
Славутасці
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1637—1641)
- Могілкі яўрэйскія
- Могілкі старыя хрысціянскія
- Сядзіба Храптовічаў (пач. ХХ ст.)
- Царква Св. Казьмы і Дзям’яна (1865)
Вядомыя ўраджэнцы
- Нахум Гольдман — грамадскі дзеяч, адзін з лідараў сіянісцкага руху, заснавальнік і старшыня Сусветнага яўрэйскага кангрэса.
- Уладзіслава Луцэвіч — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы.
- Шымон Перэс — вядомы ізраільскі палітык, прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года. З’ехаў з Вішнева са сваёй сям’ёй у 1934 годзе.
- Юрый Храптовіч — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян смаленскі і жамойцкі, ваявода парнаўскі і новагародскі.
Вядомыя жыхары
- Сымон Будны — дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі.
- Канстанцыя Буйло — беларуская паэтэса.
- Уладзіслаў Чарняўскі — каталіцкі святар, перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Ліцкевіч, 2013, с. 48.
- ↑ Robert Litwiński, Kontrola granicy wschodniej przez Policję Państwową w okresie międzywojennym, referat na posiedzenie Komisji Historycznej OL PAN Архівавана 7 верасня 2008. (польск.)
Літаратура
- Ліцкевіч А. Яшчэ раз пра «Пачаткі Нясвіжа»: першая пісьмовая згадка і асоба нобіля Клаўкі // Герольд Litherland. — Горадня-Менск: 2013. — № 19. — С. 44-53.
- Ryżewski, Grzegorz. Z dziejów dóbr Wiszniew w XV–XVIII wieku // Białostockie Teki Historyczne, T. 4, 2006. – S. 83-102.
Спасылкі
- Здымкі на Radzima.org
- Месцазнаходжанне (англ.)
- Падзеі ў Вішневе падчас Другой сусветнай вайны (англ.)
- Гістарычныя падзеі (англ.)
- Сведка падзей у Вішневе (англ.)
- Фотаздымкі яўрэйскай абшчыны (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.