Газьбенскі сельсавет
Га́зьбенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Газьба.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Газьбенскі (Газьбянскі) сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Газьба. У 1925 годзе цэнтр перанесены ў вёску Баннікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Газьба[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Мяжанскага сельсавета перададзены вёскі Каверзы і Лялеўшчына[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані) і Мяжанскага (вёскі Каверзы і Лялеўшчына) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.