Руднянскі сельсавет (Гарадоцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Руднянскі сельсавет.
Рудня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рудненскі (Руднянскі) сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна. 16 верасня 1960 года ў склад Мяжанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Кавалёва, Каверзіна, Махалава, Немцава, Трубачова, Ціпоры і Шаўрова)[1]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Шаламова (злілася з вёскай Задрачча)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Марчанскага сельсавета (вёскі Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дубраўка, Кудзіны, Марчанкі і Саладухі) і частка скасаванага Газьбенскага сельсавета (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані)[3].
13 верасня 2018 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад Езярышчанскага сельсавета (вёскі Балотніца, Бібіна, Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дарахі, Дубраўка, Задрачча, Кудзіны, Ляхаўка, Марчанкі, Прудок, Рудня, Саладухі), Мяжанскага сельсавета (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані) і Бычыхінскага сельсавета (землі сельскагаспадарчага прызначэння)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 591 чалавек[5], з іх 88,7 % — беларусы, 10,3 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2018 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.