Гайшын
Гайшы́н[2] (трансліт.: Hajšyn, руск.: Гайшин) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета. Побач з вёскай цячэ рака Сож.
Назва
Назва паходзіць ад уласнага імя-мянушкі Гайша, ад літ.: gaisus — марудны[3].
Гісторыя
Упершыню Гайшын згадваецца ў час Вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча (пад назвай Геншын)[4]. Таксама згадваецца ў гістарычных крыніцах ў 1708 годзе ў сувязі з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны. Паводле рэвізіі 1773 года, у мястэчку Гайшын 510 рэвізскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе пазначаны на карце «Атлас Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе дзве сінагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу. У 1846 годзе пабудавана драўляная царква Узнясення. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1889—1890 гадах у ёй 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 года Гайшын — уласнасць Смяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 мая і 1 кастрычніка). З 1912 года існавала аднакласная царкоўна-прыхадская школа. З 20 жніўня 1924 года да 30 лістапада 1961 года цэнтр Гайшынскага сельсавета Прапойскага раёна[5].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[6].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы працуюць крама, сельскі клуб, сельская бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт[1].
Славутасці
- Брацкая магіла (1943 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000524шыфр 513Д000524
- Курганны могільнік, за 1,3 км на поўдзень ад вёскі
- Курганны могільнік, за 2 км на поўдзень ад вёскі
- Стаянка эпохі каменнага веку. На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Селішча (на месцы стаянкі)
- Стаянка эпохі неаліту. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі. Селішча (на месцы стаянкі)[7]
Вядомыя асобы
- Кастусь Кірэенка (1918—1988) — беларускі паэт
- Парфён Пятровіч Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гейшы́н, Гайшыно́, н.
- ↑ Марудны Гайша
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.65
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 565.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.552
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайшын
- Воінскае пахаванне
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пэрэяслаў-Хмэльныцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.