Галы (Буда-Кашалёўскі раён)
Галы́[1] (трансліт.: Haly, руск.: Галы) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 11 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 59 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з кароткай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Побач быў аднайменны фальварак, гаспадар якога ў 1866 годзе меў 988 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 292 дзесяцін зямлі.
У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 24 гаспадаркі, 35 жыхароў.
Дынаміка
- 1868 год — 12 двароў, 194 жыхара.
- 1908 год — 19 двароў.
- 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 24 гаспадаркі, 35 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.