wd wp Пошук:

Галынка (Зэльвенскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галынка. Галы́нка (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка), да 2010 года Стара́я Галы́нка[1] (трансліт.: Staraja Halynka, руск.: Старая Голынка) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Галынкаўскага сельсавета.

Знаходзіцца на аўтадарозе ДзярэчынСлонім, за 18 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, 110 кіламетрах ад Гродна.

Насельніцтва

  • 292 жыхара, 112 двароў (2001)

Гісторыя

Вядома з XVI стагоддзя як вёска Галынка ў Лідскім павеце, прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. У 19 стагоддзі мястэчка ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1878 годзе — 293 жыхара, у 1886 — 275 жыхароў, 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 годзе — 691 жыхар. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, 432 жыхара, 84 двары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Зэльвенскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы загубілі 386 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Слонімскім раёне.

23 сакавіка 2010 года вёска перайменаваная з Старой Галынкі ў Галынку[2].

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі
  • Свята-Георгіеўская царква 2012 г.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. «О переименовании сельского населенного пункта». Решение Зельвенского районного Совета депутатов от 23 марта 2010 г. № 130 Архівавана 21 верасня 2020. (руск.)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be