wd wp Пошук:

Галынка (Пачапаўскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галынка.

Галы́нка[1] (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 239 км ад г. Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя

Вёска Галынка (Holynia) ёсць у спіску вёсак прыходу ўніяцкай царквы Пачапава за 1680 год.[2]

У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Бурдыкоўшчына, праваслаўны прыход Пачапава.

Паводле перапісу 1959 года існавалі 2 вёскі — Вялікая Галынка і Малая Галынка, якія разам налічвалі 259 жыхароў. Пазней яны зліліся ў адну вёску Галынка.

Насельніцтва

  • 21 двор, 143 жыхары (1909)[3]
  • 48 двароў, 60 жыхароў (1998)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. «Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
  3. Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. — 232 с.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be