Гарані (Мядзельскі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарані. Гара́ні[1] (трансліт.: Harani, руск.: Горани) — былая вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. 3 двары, 20 жыхароў. У 1904 г. вёска, 33 жыхара. Побач знаходзіліся аднайменныя засценак, валоданне Даўгялы (13 жыхароў), і ўчастак, валоданне Гірычава (17 жыхароў). У 1907 г. у вёсцы 6 двароў, 30 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Лацвянскім сельсавеце Пастаўскага, з 25.11.1940 г. Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. З 1957 вёска ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» (цэнтр — вёска Лотва).
29 верасня 2006 года Лацвянскі сельсавет быў скасаваны, і Гарані былі перададзены ў склад Мядзельскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана ў 2016 годзе[3].
Насельніцтва
- 51 жыхар (1960)
- 4 двары, 7 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гара́ны, Гара́не, Гара́нь, ж.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 “Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района” (руск.)
- ↑ «Об упразднении деревень Гарани и Садовщина Мядельского сельсовета Мядельского района Минской области». Решение Мядельского районного Совета депутатов от 10 ноября 2016 г. № 115(руск.) .(недаступная спасылка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мядзельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.