Лацвянскі сельсавет
Лацвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лотва.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лотвінскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 18 студзеня 2002 года ўдакладнена назва сельсавета — Лацвянскі. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мядзельскага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты і Шалкоўшчына.
Зноскі
- ↑ Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мядзельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.