wd wp Пошук:

Гарбуны (Волакаўскае сельскае паселішча)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарбуны. Гарбуны (руск.: Горбуны) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Валокаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 19 жыхароў (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 31 км на паўночны захад ад Смаленска, за 16 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 12 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be