wd wp Пошук:

Гомельскі сельсавет

Го́мельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гомель.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Багародзіцкае, Далёкія, Емяльянікі, Рыбакі і Спашчына)[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завозерскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 658 чалавек[3], з іх 91,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,2 % — армяне[4].

Населеныя пункты

У склад Гомельскага сельсавета ўваходзяць 40 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Полацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be