wd wp Пошук:

Завозерскі сельсавет

Заво́зерскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Завозер’е.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Семянецкі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Семянец. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завозер’е. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Семянец. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завозер’е, сельсавет перайменаваны ў Завозерскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Альшаніца, Будзішча, Гарадзішча 1-е, Гарадзішча 2-е, Загацце, Капцы, Карпінічы, Навіны, Паўлаўскае, Піскуны, Пуканаўка 1-я, Пуканаўка 2-я, Ткачова і Туроўля)[2]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гомельскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 756 чалавек[4], з іх 86,0 % — беларусы, 10,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be