wd wp Пошук:

Горбушы (Смаленская вобласць)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Горбушы. Горбушы (руск.: Горбуши) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смалігоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 4 жыхары (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 28 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Леляква. У 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be