wd wp Пошук: ⬜

Гоцк

Гоцк[1] (трансліт.: Hock, руск.: Гоцк) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Гоцкага сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 62 км у напрамку на паўднёвы захад ад Салігорска, за 195 км ад Мінска[2].

Гісторыя

У 1940—1954 гадах вёска ў складзе Гоцкага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. 26 красавіка 1956 года вёска перададзена са складу Лугскага сельсавета Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў склад Хорастаўскага сельсавета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці[3]. У 1960 годзе ў сувязі са скасаваннем Ленінскага раёна разам з Хорастаўскім сельсаветам перададзена ў склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[4]. У 1963—1965 гадах у складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[5]. З 23 сакавіка 1987 года ў складзе Гоцкага сельсавета, яго цэнтр[6].

Насельніцтва

  • 1996 год — 2335 жыхароў, 618 двароў[2].

Славутасці

У Гоцку знаходзіцца царква Святой Параскевы Пятніцы, перавезеная з вёскі Бранчыцы, дзе ў 1930-я гады была прыстасавана пад клуб. У Бранчыцах храм быў асвечаны ў гонар Св. Георгія, меркаваная дата яго будаўніцтва — 1840[7].

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Го́цак, Го́цка, ж. (за Го́цкаю)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
  3. ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пералічэнні вёскі Гоцк са складу Лугскага сельскага Савета Лунінецкага раёна ў склад Хорастаўскага сельскага Савета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 красавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 4.
  4. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов Республики Архівавана 29 мая 2012.
  5. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1965 года О передаче Хоростовского сельсовета из состава Лунинецкого района Брестской обоасти в состав Солигорского района Минской области Архівавана 28 мая 2012.
  6. ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. ↑ Гоцк на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Салігорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be