wd wp Пошук:

Старобінскі раён

Старо́бінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241962 гадах.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў Слуцкай акрузе. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 — гарадскі пасёлак) Старобін. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Даманавіцкі, Дзякавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Князь-Азёрскі, Краснадварэцкі (Краснадворскі), Лістападавіцкі, Мазуршчынскі, Мяцявіцкі, Пагосцкі, Старобінскі, Сухамільскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі. 8 кастрычніка 1924 года Дзякавіцкі і Князь-Азёрскі сельсаветы перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі, 21 жніўня 1925 года сельсаветы вернуты ў склад Старобінскага раёна.

З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай, з 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 года ў Мінскай, з 20 верасня 1944 года ў Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай абласцях.

5 снежня 1931 года Князь-Азёрскі сельсавет у сувязі з перайменаваннем возера Князь у Чырвонае Палессе быў перайменаваны ў Чырвонаазёрскі. 15 лютага 1935 года Старобінскі сельсавет скасаваны. 5 красавіка 1935 года Дзякавіцкі сельсавет перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна. 10 ліпеня 1939 года ў склад раёна была перададзена вёска Шабунькі[2].

16 ліпеня 1954 года скасаваныя Лістападавіцкі, Мазуршчынскі, Чырвонаазёрскі сельсаветы, Сухамільскі сельсавет перайменаваны ў Новацярушскі, вёска Забярэзінец перададзена ў склад Любанскага раёна[3]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Акцябрскі і Жываглодавіцкі сельсаветы, гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі Зацішша, Колас, Малы Рожан, Стары Дуб, Шыбіна, а таксама вёскі Мазалі, Пірачыцы, Пружанка і пасёлкі Ветка, Гаць, Герасімаўка, Грыбаўня, Дзедавічы, Доўгае, Зайкава, Ленавічы, Лапаціна, Новы Луг, Падарожжа, Раёўка, Танежыцкай МТС, Ябланава Танежыцкага сельсавета скасаванага Чырвонаслабодскага раёна[4], утвораны рабочы пасёлак Салігорск[5]. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Мілевіцкі, Хорастаўскі, Яскавіцкі сельсаветы скасаванага Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці[6]. 11 красавіка 1960 года Мілевіцкі сельсавет перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці[7].

25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Любанскага раёна[8].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 июля 1939 г. О присоединении деревни Шабуньки Кировского сельсовета, Слуцкого района, к Чепелёвскому сельсовету, Старобинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 8 августа 1959 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 20 сакавіка 2019.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 187 ад 8 жніўня 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Старобінскага раёна Мінскай вобласці рабочага пасёлка Салігорск // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 9.
  6. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 29 мая 2012.
  7. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 11 апреля 1960 г. О передаче Милевичского сельского Совета из состава Старобинского района Минской области в состав Житковичского района Гомельской области Архівавана 20 сакавіка 2019.
  8. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 162. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be