wd wp Пошук:

Гусакі (Клецкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гусакі.

Гусакі́[1] (трансліт.: Husaki, руск.: Гусаки) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчэпіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1903—1907 гадах у вёсцы адбыліся выступленні сялян супраць гаспадара маёнтка Навадворкі памешчыка Абуховіча з-за спрэчных зямель. Землі ва ўрочышчы Сухорда, Маліннік і Асіннік да сялянскай рэформы 1861 года знаходзіліся ў карыстанні сялян, але пасля адмены прыгону адышлі да памешчыка ў якасці адрэзкаў. Спробы сялян вярнуць іх праз суд не мелі поспеху. З 1903 годзе ў час патраў праходзілі штогадвовыя сутычкі сялян з адміністрацыяй маёнтка. Аканом і вартаўнікі забіралі жывёлу, сяляне адбівалі яе. У 1905 годзе кожны раз, калі на спрэчных землях з’яўляліся панскія рабочыя, сяляне праганялі іх сілай. У ліпені і кастрычніку 1905 года сялян уціхамірвалі з дапамогай паліцыі. Напружанасць захоўвалася і надалей. У кастрычніку 1906 года гусакоўцы адабралі ў панскіх батракоў лес, высечаны ва ўрочышчы Маліннік і Асіннік, у красавіку 1907 года не дазволілі заараць урочышча Сухорда, разагналі паліцыю. 7 мая 1907 года, калі сяляне з дубінамі і каламі зноў рушылі на поле з намерам спыніць работы, шлях ім перагарадзіла паліцыя. Не звяртаючы ўвагі на пагрозы, сяляне (каля 300 чалавек) кінуліся на стражнікаў. Прагучалі выстралы, 2 чалавекі былі забіты, некалькі паранена. Сяляне вымушаны былі адступіць. У час пахавання загінуўшай Х. Бамбежкі на могілках адбыўся мітынг. На ім выступіў прадстаўнік Мінскай акруговай сялянскай арганізацыі РСДРП Л. І. Кучынскі, які гаварыў пра нябожчыцу як пра ахвяру паліцэйскага тэрору. Знясіленыя доўгай і безвыніковай барацьбой сяляне вымушаны былі згадзіцца на выкуп спрэчных зямель.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. — Мн., 1972. — С. 380, 414.
  • Революционное движение в Белоруссии 1905—1907 гг. Документы и материалы. — Мн., 1955. — С. 229, 258, 638—639.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be