Далёкія (Лідскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Далёкія.
Далёкія[1] (трансліт.: Daliokija, руск.: Далёкие) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад г. Ліда, на чыгунцы Ліда — Гродна.
Гісторыя
У Падымным тарыфе 1775 г. у Лідскай парафіі згадваецца вёска Далекія — 23 дымы. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. Далекія ўласнасць Гінета, крайчага Лідскага.
У XIX — пачатку XX ст. вёска Лідскага павета Расійскай імперыі. З спісу парафіян-уніятаў 1829 г. бачна, што Далекія належыць Андрэйкавічам. У 1885 адкрыта школа царкоўнай граматы, якая адносілася да Лідскага праваслаўнага прыхода. У 1896 у ёй вучылася 15 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. На пачатку XX ст. вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 221 жыхар, 331 дзесяціна зямлі.
Паводле польскага перапісу 1921, вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета.
З 1939 года — у БССР, з 1940 года ў Лідскім раёне. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў. У 1951 створаны калгас «Перамога». Затым вёска цэнтр калгаса «Камунар». Дзейнічае аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка. У 1967 устаноўлены помнік — стэла на ўшанаванне памяці 8 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 1921 — 216 чал. (39 жылых пабудоў)
- 1971 — 180 чал. (64 двары)
- 1996 — 315 чал. (130 двароў)
- 2004 — 326 чал. (111 двароў)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Літаратура
- Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.