Данілавіцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Данілавіцкі сельсавет.
Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Круцілавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзена вёска Ведравічы[1]. 21 красавіка 1977 года частка сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Лезнявіцкага сельсавета. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лезнявіцкага сельсавета. 16 ліпеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Круцілавічы. 13 ліпеня 2007 года сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі — ліквідаванага Таркачоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2262 чалавекі[3], з іх 84,7 % — беларусы, 11,6 % — палякі, 3,3 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дзятлаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.