wd wp Пошук:

Таркачы

Таркачы́[1] (трансліт.: Tarkačy, руск.: Торкачи) — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета. За 23 кіламетры на паўночны ўсход ад г. Дзятлава, 168 кіламетраў ад Гродна, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Гісторыя

У 1940—1954 гадах цэнтр Таркацкага сельсавета. З 12 лістапада 1973 года цэнтр Таркачоўскага сельсавета[2]. 13 ліпеня 2007 года разам з іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Таркачоўскага сельсавета Таркачы былі перададзеныя ў Данілавіцкі сельсавет[3].

Насельніцтва

  • 363 жыхары, 138 двароў (2002)

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Камбінат бытавога абслугоўвання
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне
  • Захавалася драўляная скульптура Святой Магдаліны XIX стагоддзя з в. Таркачы[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» Архівавана 5 красавіка 2019. (руск.)
  4. Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастцтва. — Мінск: Беларусь, 2011. — С. 99. — 367 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be