wd wp Пошук:

Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дварэцкі сельсавет.

Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дварэц.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Азяранскага сельсавета (3 населеныя пункты: Азяраны, Бярнатаўшчына і Кажухоўцы), таксама ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Буцвілавічы, Кулікоўшчына, Літаварцы, Рыбалава, Слайкоўшчына і Ціцейкі)[1]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раготнаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Раготна, вёскі Боркі, Дудзічы, Жыкавічы, Івязь, Навасёлкі, Петрукі, Пузавічы, Саваздзякі, Саннікі, Сямёнавічы, Яхноўшчына)[2]. 30 сакавіка 2021 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мяляхавіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Белагурна, вёскі Агароднікі, Белалозы, Дукрава, Жыхі, Івязянка, Каменка, Мяляхавічы, Харашкі, Цецеравец, Чураі, Ягадная і хутар Выгада)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1395 чалавек[4], з іх 80,3 % — беларусы, 14,1 % — палякі, 3,8 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 марта 2021 г. № 309 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области Архівавана 26 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дзятлаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be