wd wp Пошук:

Дзергаі

Дзергаі́[1] (трансліт.: Dzierhai, руск.: Дергаи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8,5 км на поўдзень ад Мінска.

Назва

Назва, верагодна, паходзіць ад прозвішча, якое ў сваю чаргу ад назвы аднайменнай птушкі[2].

Гісторыя

Дзергаі, 2016 г.

У 1667 годзе вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, 5 дымоў, уласнасць Я. Матушэвіча. У 1791 годзе ўласнасць Прушынскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць Д. Радзівіла, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць памешчыц С. і Я. Ельскіх.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.

У 1924—1959 гадах вёска ў складзе Гатаўскага сельсавета[3], у 1927—1954 гадах яго цэнтр (Дзяргайскі сельсавет)[4]. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі кузня і шавецкая майстэрня. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

  • 1800 год — 12 двароў, 65 жыхароў
  • 1858 год — 33 жыхары мужчынскага полу
  • 1897 год — 24 двары, 158 жыхароў
  • 1917 год — 30 двароў, 105 жыхароў
  • 1926 год — 36 двароў, 188 жыхароў
  • 1997 год — 31 гаспадарка, 53 жыхары
  • 1999 год — 28 жыхароў
  • 2010 год — 13 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 97
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be