wd wp Пошук:

Дзям’янкаўскі сельсавет

Дзям’я́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзям’янкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Вылеўскага і Чырванасцяжскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Пчолкі[1]. 23 студзеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кругоўскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны вёскі Ачоса-Рудня, Вылева, Чырвоны Лог, Чырвоны Сцяг, пасёлкі Вялікі Лес, Пянное і Ясная Даліна[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Кругоўка і Марозаўка[3]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рассветаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 224 чалавекі[5], з іх 93,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 0,4 % — немцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок.

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  3. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 90 Об упразднении некоторых населенных пунктов Добрушского района(недаступная спасылка)
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be