wd wp Пошук:

Дзятлавічы (Ваўкавыскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзятлавічы.

Дзя́тлавічы[1] (трансліт.: Dziatlavičy, руск.: Дятловичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя

Царква ў пачатку XX ст.

У 1796 г. фальварак і вёска належалі Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 39 двароў, 116 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 25 двароў, 177 жыхароў.

У 1954—1961 гадах цэнтр Дзятлавіцкага сельсавета, з 2 снежня 1961 года ў складзе Воўпаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 37 двароў, 67 жыхароў.

Інфраструктура

Крама, царква.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсавет
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be