Роскі сельсавет
Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рось.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рось. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Рось атрымала статус гарадскога пасёлка. 7 чэрвеня 1958 года Роскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтворанага Роскага пассавета і Воўпаўскага сельсавета, у склад пассавета перададзена частка населеных пунктаў са скасаванага Краснасельскага сельсавета. У 1967 годзе ў склад Вярэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Жынаўцы[1]. 18 кастрычніка 2013 года Роскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Росі) — 3060 чалавек[3], з іх 69,1 % — беларусы, 23,4 % — палякі, 5,1 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 12 красавіка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.