wd wp Пошук:

Дзікушкі

Дзі́кушкі[1], таксама сустракаецца варыянт Дзіку́шкі[1] (трансліт.: Dzikuški, руск.: Дикушки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.

Гісторыя

Граф Рафал Грабоўскі пабудаваў уніяцкую Праабражэнскую мураваную царкву ў вёсцы Дзікушкі. Асвечана царква была ў 1840 г. ужо як праваслаўная.

Па смерці ягонага сына Станіслава Грабоўскага (1917) частка маёмасці дасталася Мінейкам. Дзікушкамі валодаў інжынер Аляксандр Мінейка, які пабудаваў перад 1939 годам вялікі, мураваны і прыгожы дом. Сядзібны дом Мінейкі быў пабудаваны ў стылі неакласіцызму з размахам і элементамі вонкавага дэкору.

Пасля Другой сусветнай вайны на першым паверсе дома Мінейкі арганізавалі калгасную кантору, а на другім вясковы клуб і бібліятэку. Гэтак было да моманту аб’яднання калгаса «Беларусь» з ходараўскім калгасам «Прагрэс», бо пасля аб’яднання сумесная калгасная кантора пераехала ў вёску Ходараўцы. Пасля гэтага на другім паверсе яшчэ два гады працавала бібліятэка, а ўнізе, у актавай зале, калі-нікалі паказвалі кіно. Потым дом закінулі.

Славутасці

Спаса-Праабражэнская царква

Зноскі

  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дзіку́шкі
  2. Дзікушкі на сайце Radzima.org
  3. Дзікушкі на сайце Radzima.org
  4. Царква ў Дзікушках Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Прэабражэнская царква ў Дзікушках

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be