Добрыч
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Добрыч (значэнні).
До́брыч (балг.: Добрич) — горад у Балгарыі, адміністрацыйны цэнтр Добрыцкай вобласці. Насельніцтва — 90,4 тыс. жыхароў (2012).
Гісторыя
На тэрыторыі Добрыча людзі жылі са старажытных часоў. У горадзе былі адкрыты рэшткі рымскага паселішча з IV стагоддзя. У VIII стагоддзі тут быў заснаваны старажытны балгарскі пасёлак. Шматлікія варварскія захопнікі і іншыя качавыя плямёны спусташалі вобласць. Жыццё ў вобласці становіцца больш спакойным толькі ў часы Другога Балгарскага царства.
Сучасны горад узнік у XVI стагоддзі як вялікі і ажыўлены рыначны і рамесны пасёлак. Праз горад праходзілі галоўныя дарогі ад Дуная да Чорнага мора і з Усходняй Еўропы да ўнутранай часткі Балканскага паўвострава. З 1882 гораду была прысвоена назва Добрыч, у гонар сярэднявечнага балгарскага князя Даброціцы, які валодаў гэтымі землямі.
Да 18 стагоддзя насельніцтва горада галоўным чынам складалі туркі, але напачатку 19 стагоддзя, пасля Руска-турэцкіх войнаў (1810, 1828, 1845 гадоў) шматлікія балгарскія пасяленцы з гарадоў Одрын, Котлен і Тырговіштэ пасяліліся ў Добрычы.
У 1851 годзе ўпершыню быў арганізаваны вядомы кірмаш у Добрычы. Тут прадаюцца мноства тавараў з гарадоў Варна, Русэ, Шумен і інш. У 1843 годзе ў горадзе была заснавана першая балгарская царква Св. Георгія, а ў 1844 годзе была пабудавана першая школа. Адраджэнне горада пачалося з 1869 года калі з’явіліся парк, тэлеграфная сувязь з Варнай, пошта і бальніца.
Пасля вызвалення Балгарыі ад туркаў была пракладзена чыгунка, якая злучыла гарады Раздзелна — Добрыч — Кардам, а пазней і румынскі горад Медгія.
Дэмаграфія
|
Эканоміка
Добрыч — прамысловы, сельскагаспадарчы і транспартны цэнтр дабруджанскага рэгіёна і адзін з дзесяці найбуйнейшых гарадоў Балгарыі — важны эканамічны, адміністрацыйны і культурны цэнтр Паўночна-Усходняга эканамічнага рэгіёна.
Славутасці
У цэнтры горада размешчана мноства музеяў і цікавых месцаў для наведвання:
- Гістарычны музей імя Ёрдана Ёўкава,
- музей «Этнаграфічны дом», які дае ўяўленне аб побыце, традыцыях, рамёствах, звычаях балгараў, якія перасяліліся сюды з розных канцоў краіны.
- Этнаграфічны комплекс «Стары Добрыч»
- Археалагічны музей
- Дом-музей Ёрдана Ёўкава.
- Гарадскі парк «Святы Георгій», створаны ў 1867 годзе
Гарады-пабрацімы
- Саратаў (Расія)
- Ізмаіл (Украіна)
- Кіраваград (Украіна)
- Пінск (Беларусь)
- Новы-Сонч (Польшча)
- Залаэгерсег (Венгрыя)
- Кыркларэлі (Турцыя)
- Канстанца (Румынія)
- Галмуд (Кітай)
- Кавадарці (Паўночная Македонія)
- Шафхаўзен (Швейцарыя)
Зноскі
- ↑ http://www.dobrich.org/bg/info_pages/1789-%d0%ba%d0%bc%d0%b5%d1%82%d1%81%d0%ba%d0%b8-%d0%b5%d0%ba%d0%b8%d0%bf
- ↑ https://dariknews.bg/regioni/dobrich/jordan-jordanov-e-noviqt-kmet-na-dobrich-sochi-paralelno-prebroqvane-1524941
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Добрыч
- Статыстыка насельніцтва
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Кармянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.