Тырговіштэ
пра горад у Румыніі гл. Тыргавіштэ. Тырговіштэ[2] (балг.: Търговище) — горад у Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр Тырговішцкай вобласці, уваходзіць у абшчыну Тырговіштэ. Насельніцтва — 35 841 чалавек. Да 1934 года горад называўся Эскі-Джумая. Знаходзіцца за 320 км на паўночны ўсход ад Сафіі, за 41 км на захад ад Шумена, за 25 км на паўночны захад ад Вяліка-Праслава і за 100 км на паўночны ўсход ад Вяліка-Тырнава.
Гісторыя
Археалагічныя даследаванні паказваюць, што ў гэтых мясцінах жылі людзі ў каменным веку. У непасрэднай блізкасці ад горада знаходзяцца рэшткі фракійскіх паселішчаў, а таксама больш позняга рымскага паселішча. Балгарскае паселішча было заснавана ў X стагоддзі за часам Першага Балгарскага царства, аднак парз блізкасць да сталіцы Вялікага-Праслава яно развілося толькі ў XII стагоддзі. У XII стагоддзі, дзякуючы размяшчэнню на галоўнай дарозе ад новай сталіцы Вяліка-Тырнава, была пабудавана крэпасць.
У XIII стагоддзі была адчынена манастырская школа, а ў 1846 годзе была створана першая свецкая школа. Развіццё прамысловасці пачалося пасля Другой сусветнай вайны. Былі адкрытыя заводы, якія вырабляюць аўтамабільныя акумулятары і машыны для харчовай прамысловасці; пазней развілася мэблевая і тэкстыльная прамысловасць.
Зноскі
- 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2020_2.txt
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8. — карта Балгарыі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тырговіштэ
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.