wd wp Пошук:

Драгічын

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Драгічын (значэнні). Драгі́чын[2] (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст — Пінск. За 110 км на ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай аднаіменнай станцыі Драгічын на лініі Брэст — Гомель, але ў самім горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Драгічын-Горад. Насельніцтва 14 976 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца Літоўскай Метрыкай пад 1452 годам як сяло Давячоравічы Пінскага княства. У 1450—1460-я гады пінскі князь Юрый Сямёнавіч перадаў 2 вядры мёду са сваёй даніны з Давячоравіч на карысць царквы ў Дружылавічах[4]. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь.

З XVI ст. як частка Пінскага староства ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Нявельскія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. У 1655 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Драгічын (пазней сустракаецца і форма Дарагічын[5]).

У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 1778—1779 гадах было 68 дамоў, а само паселішча называлася горадам[5]. У другой палове XVIII ст. была ратуша.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынскага павета. Станам на 1849 год 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле перапісу 1897 года — 280 дамоў (з іх 140 жылых), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішчы, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Драгічын у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў ім 246 будынкаў.

У 1939 годзе Драгічын увайшоў у БССР, 15 студзеня 1940 года нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу і раённага цэнтра. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 27 ліпеня 1965 года ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае, Зарэчка і Стараселле, Драгічын стаў цэнтрам Драгічынскага сельсавета (былы Старасельскі)[6]. 10 лістапада 1967 года Драгічын атрымаў статус горада[7].

  • Мястэчка на старых здымках
  • Галоўная вуліцаГалоўная вуліца
  • КасцёлКасцёл
  • Касцёл, галоўны фасадКасцёл, галоўны фасад
  • КапліцаКапліца

Экалогія

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[8]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

  • ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
  • ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • РУП «Экзон»
  • РУВП «Экзон-Глюкоза»
  • Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
  • КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»

Культура

Дзейнічаюць кінатэатр, дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».

Адукацыя

У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.

Мас-медыя

Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[17].

Славутасці

Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францысканцаў (1749)

  • Краявіды горада
  • Будынак пачатку ХХ ст.Будынак пачатку ХХ ст.
  • Колішні касцёл, цяпер крамаКолішні касцёл, цяпер крама
  • Новы касцёлНовы касцёл
  • Чыгуначны вакзалЧыгуначны вакзал
  • Пратэстанцкі храмПратэстанцкі храм

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Драгічына

Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.

У Драгічыне пахаваны балгарскі грамадска-палітычны дзеяч Тодар Мінкаў (1830—1906).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. http://starbel.by/dok/d008.htm
  5. 1 2 3 Грынявецкі В. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 568. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Драгічын Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 10 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 32 (1190).
  8. Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005.
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  10. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 150.
  11. Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  12. Дрогичин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  13. Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 274.
  14. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Дрогичин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  18. Імёны Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Драгічынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Семятыцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2021 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Драгічынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be