Драгічынскі сельсавет
Драгі́чынскі сельсавет (руск.: Дрогичинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Драгічын (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад сельсавета з Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнікаўскага сельсавета[2]. 27 ліпеня 1965 года ў сувязі з уключэннем вёскі Стараселле ў межы гарадскога пасёлка Драгічын сельсавет перайменаваны ў Драгічынскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак (з 10 лістапада 1967 года — горад) Драгічын, таксама ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае і Зарэчка Старасельскага сельсавета[3]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[4]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гутаўскага сельсавета (вёскі Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 4025 чалавек[6], з іх 96,6 % — беларусы[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна Архівавана 24 верасня 2008.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Драгічынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.