Дражня (Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дражня.
Дра́жня — колішняя вёска на левым беразе ракі Слоўці (Дражні), з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
Упершыню рака Дражніца згадваецца ў скарзе ад 1582 года пана Яна Цадроўскага да княгіні Кацярыны Тэнчынскай на яе падданых, тамсама згадваецца і неназванае ўрочышча над ракой. У 1592 годзе апісанне межаў Касынскага маёнтка князя Багдана Саламярэцкага згадвае ўжо ўрочышча Дражна, напэўна яшчэ не паселішча, а адметнае нечым месца.
У XIX ст. карчма ў Дражні належала Яну Эдварду Ваньковічу. У 1858 годзе фальварак, уласнасць К. Хшчановіч[1]. У 1917 годзе ў Сенніцкай воласці Мінскага павета; 18 двароў, 102 жыхары. За 1—2 км ад Дражні месцілася карчма Дражня Ваньковіча, урочышча Дражня Бабкевіча, урочышча Дражня Хітраво і хутар Дражня[2]. У 1930-я гады ўсе хутары аб’яднаныя ў вёску Дражню. З 1934 года ўваходзіла ў Менскі раён, Сляпянскі сельсавет. У 1959 годзе ўключана ў межы Мінска, у склад Заводскага, з 1977 года Партызанскага раёна[2].
Былыя вясковыя вуліцы атрымалі назву вуліца Дражня, 1-ы, 2-і, 3-і Дражненскі завулак[3]. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х вёскі збольшага знесеная, на яе месцы пабудаваны жылы мікрараён Дражня на рагу вуліц Ваўпшасава і Солтыса[3]. Апошнія вясковыя дамы па вуліцы Дражня за тралейбусным дэпо № 5 знесеныя ў 2010-я гады.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 576
- 1 2 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 163
- 1 2 Сацукевіч І. І., с. 2
Літаратура
- Дражня // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Дражня // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 295. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Спасылкі
- Жизнеописание Дражни(руск.) . drazhnya.wordpress.com. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 29 траўня 2017.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.