Дубоўскі сельсавет
Дубо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя сельсаветы далучана да Вялікахальнявіцкага (5 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава) і Заборскага (7 населеных пунктаў: вёскі Гузовіна, Дубы, Запуткі, Стральцы, Тапарышча, Язбы і пасёлак Язбы) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крупскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.