Гузовіна
Гузо́віна[1] (трансліт.: Huzovina, руск.: Гузовино) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
Заснавана ў канцы XIX стагоддзя. У 1909 годзе ў складзе Лісічанскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні.
З 1924 года ў складзе Дубоўскага сельсавета Чарэйскага, потым Халопеніцкага, з 1960 года — Крупскага раёнаў. У 1930-я гады жыхары вёсак Гузовіна і Прошыка аб’ядналіся ў калгас «Сацыялізм». У пачатку 1941 года 12 гаспадарак перасялілася з вёскі Другавіж Дубоўскага сельсавета, было 126 жыхароў. На франтах Вялкай Айчынный вайны загінулі 20 чалавек.
Пасля вайны ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка»[2]. З 26 жніўня 1959 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета (у маі 1962 года перайменаванага ў Акцябрскі)[3].
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1909 год — 8 двароў 32 мужчыны; 1941 год — 18 гаспадарак, 86 жыхароў; 1998 год — 36 гаспадарак, 81 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.