Дуброўка (Крупскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуброўка.
Дубро́ўка[1] (трансліт.: Dubroŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Вёска знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы каля лесу. У вёсцы ёсць невялікае возера Зуёнкава. У 3 кіламетрах ад Дуброўкі размешчана возера Сялява.
Гісторыя
Некалі вёска належала Сапегу.
Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Вялікахальнявіцкага сельсавета[3]. У Савецкі час быў калгас. Раней у вёсцы былі: школа, дзіцячы сад «Дубравушка», магазін, камбінат бытавога абслугоўвання, збожжаток, майстэрні, бухгалтэрыя; будаваліся кафэ, ФАП, ферма, пошта, клуб, бібліятэка, музычная школа.
Каля 2004 года калгас аб’ядналі з Халопеніцкім. Фактычна пачаўся заняпад вёскі. У 2008 годзе зачынілі школу, некалькімі гадамі раней — дзіцячы сад. У 2010 годзе зачынілі пошту. На 2015 год тут працуе толькі магазін, ФАП аб’яднаны клуб і бібліятэка, магчыма, часткова збожжаток і прыязджае паштовая машына.
Насельніцтва
На 2015 год у вёсцы пражывае 14 дзяцей да 18 гадоў. У цяперашні час вёска шырока выкарыстоўваецца дачнікамі: дачнымі сталі ўжо каля 7 дамоў.
Выдатныя ўраджэнцы
- Андрэй Антонавіч Парцянка (1906—1945) — Герой Савецкага Саюза (1945)[4]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ду́браўка
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 148. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.