wd wp Пошук:

Дуброўка (Казіміраўскае сельскае паселішча)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуброўка. Дуброўка (руск.: Дубровка) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 6 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 12 км на поўдзень ад Рудні, за 14 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Бярэзіна. За 13 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be