wd wp Пошук:

Дудары (Лідскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дудары.

Дудары́[1] (трансліт.: Dudary, руск.: Дудари) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.

Гісторыя

У сярэдзіне XIX ст. вёска належала Рышарду Андрэйкавічу, знаходзілася ў складзе Лідскага павета Расійскай імперыі. На пачатку XX ст. вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 91 жыхар, 111 дзесяцін зямлі.

Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 18 жылых пабудоў, 96 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1996 — 70 чал. (43 двары)
  • 2004 — 73 чал. (20 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be