Дудзінка
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дудзінка, значэнні.
Дудзінка — горад у Краснаярскім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Таймырскага Далгана-Ненецкага раёна (з 2007, раней — адміністрацыйны цэнтр суб’екта РФ Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга). Насельніцтва 25,2 тыс. чел. (2005).
Горад размешчаны за Паўночным палярным кругам, на правым беразе Енісея, за 2021 км на поўнач ад Краснаярска.
Дудзінка — марскі порт у нізоўях Енісея, найбуйнейшы ў Сібіры. Круглы год звязаны па Енісеі марскімі зносінамі з Архангельскам і Мурманскам, у перыяд летняй навігацыі — рачнымі зносінамі з Краснаярскам і Дыксанам. Самая паўночная ў свеце электрыфікаваная чыгунка і аўтамабільная шаша злучае Дудзінку з Нарыльскам (96 км) і аэрапортам Алыкель (40 км). Гарады Нарыльск і Дудзінка не маюць рэжымнага статусу, але іх наведванне замежнымі грамадзянамі (у тым ліку грамадзянамі Беларусі) з 25 лістапада 2001 магчыма толькі па дазволе ўладаў, да гэтага на працягу 10 гадоў (з 1991 года) уезд для замежнікаў быў свабодны.
Спасылкі
- Горад Дудзінка
- Гісторыя герба Дудзінкі Архівавана 29 верасня 2003.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.