wd wp Пошук:

Духаўшчына

Духаўшчына (руск.: Духовщина) — горад (з 1775 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 4,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1675 годзе.

Геаграфія

Горад размешчаны на Духаўшчынскім узвышшы, на рацэ Восціца (басейн Дняпра), за 57 км на ад Смаленска.

Духаўшчына захавала струк­ту­ру ста­ро­га го­рада з прамавуголнай се­ткай вуліц і сядзібнай забудовай ускраінных раёнаў.

Гісторыя

На гэтым месцы ў XIII—XIV ст. існаваў жаночы праваслаўны манастыр, а яго царква была асвечана ў імя Святога Духа. У XV—XVI ст. навокал манастыра ўзнікла Духаўская слабада. З другой паловы XVII ст. Духаўшчына была цэнтрам стана, затым воласці.

У 1802—1925 гадах павятовы горад Смаленскай губерні[2]. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Смаленскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, на выдадзенай затым «Карце БНР» Духаўшчына паказана ў яе складзе. 1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Духаўшчына ўключалася ў склад Беларускай ССР, дзе мела стаць цэнтрам павета («падраёна»)[3], аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР. У 1925 годзе цэнтр павета з Духаўшчыны пераведзены ў сяло Ярцава. 1 кастрычніка 1929 года была сфарміравана Заходняя вобласць, у складзе якой быў утвораны Духаўшчынскі раён, з цэнтрам у горадзе Духаўшчына. З 1937 года ў Смаленскай вобласці. З 15 ліпеня 1941 да 19 верасня 1943 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Эканоміка

Лясная, харчовая прамысловасць.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. bigenc.ru
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баяндаеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be